Приветствую Вас Гость | RSS

Студенты Академии управления

Пятница, 26.04.2024, 15:17
Главная » 2007 » Ноябрь » 20 » Apple Show на PTS’2007
16:30
Apple Show на PTS’2007
З 20 па 23 лiстапада ў выставачным комплексе "Белэкспа" адбудзецца галоўная падзея гэтай восенi ў вобласцi тэхнiкi - выстава PTS 2007.

Адным з самых яскравых прадстаўнiцтв кампанiй на гэтым свяце iнфармацыйных тэхналогiй будзе амбасада "Аpple" - лiдэра сусветнага камп’ютэрнага рынку.
Вырабнiкi легендарнага iPOD пачынаюць пашыраную iнтэрвенцыю ў Беларусь: акрамя таго, што кожны госць выставы будзе мець магчымасць пратэставаць увесь эквiпмент, на стэндзе "Прэмiум бай" будзе прапанавана наiцiкавейшая шоу-праграма, каб не толькi рукам праца знайшлася.
У першы дзень выставы на класiчна аформленым стэндзе "Прэмiум бай" кiраваць балам будзе жывы гук. Выступленне Dj Set у супрацоўнiцтве з саксафанiстам Denis Sax не застанецца незазначаным. Але гэта яшчэ толькi кветачкi, "яблычкi" пачнуцца потым…

На гэтай выставе гурт J:МОРС - адзін з найбольш яскравых і сапраўды папулярных сучасных беларускіх выканаўцаў прэзентуе свой беларускамоўны альбом "Адлегласць", рэліз якога, што цікава, адбудзецца як раз у дзень пачатку выставы - 20 лістапада, ў 16.00 на стэндзе "Прэмiум бай". Кожны госць будзе мець магчымасць паслухаць песні з новага дыска, атрымаць аўтографы і падарункі ад музыкаў i проста пагутарыць з гэтымi сапраўдными героямi нашага часу.

I вось тут мы падбiраемся да галоўнай нечаканасцi першага дня выставы: упершыню Вашай увазе будзе прадстаўлена лiмiтаваная серыя iPOD у стылi J:МОРС!

- Кожны iPOD аздоблены гравiроўкай з лога J:МОРС "Адлегласць" i персанальным нумарам (ад 1 да 100)!
- Кожны iPOD змяшчае ўсе песнi альбома J:МОРС "Адлегласць" i фiльм "Падарожжа па Беларусi"!
- Да кожнага iPOD дадаецца CD "Адлегласць" з подпiсам усiх удзельнiкаў J:МОРС!
- Кожны камплект запакаваны ў спецыяльны футляр у стылi J:МОРС "Адлегласць"!

Напапярэднi навагоднiх святаў эксклюзiўны iPOD будзе прыемным падарункам як для прыхiльнiкаў добрай музыкi, так i для высокатэхналагiчных гаджэт-аматараў!

Тым больш, што з 20 лiстапада купiць Apple стане зусiм проста - у гандлевым цэнтры "Карона-Тэхна" адчыняется новая месца па продажу прадукцыi Apple! Тут Вам заўсёды рады, каб распавесцi i дапамагчы выбраць найлепшы падарунак для сваiх сяброў!

Але i гэта яшчэ не ўсе!

22 лiстапада з 15 да 17 гадзін на стэндзе PREMIUM.BY адбудзецца Dj-марафон з выкарыстоўваннем тэхналогiй ад "Apple", якi парадуе ўсiх прыхiльнiкаў клубнай музыкi i клубнага жыцця. Djs: Check, Edgar Selebrium i Marina Bastett пераўтвораць выставачны комплекс "Белэкспа" у самы што нi на есць рэйв-клуб i прымусяць Вас танчыць як нiколi да гэтага!
Категория: Отдых и развлечения | Просмотров: 1575 | Добавил: yir | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: